Аўтарытэтная міжнародная
арганізацыя World Justice Project апублікавала
чарговы штогадовы рэйтынг вяршэнства
закону.
На тле аднабаковай негатыўнай
ацэнкі Беларусі на Захадзе, у ім наша
краіны атрымала збольшага аб'ектыўную
ацэнку, якая амаль супадае з той, што
даюць самі беларусы.
97 краінаў свету
ацэньваліся па 8 паказчыках.
Паводле паловы з іх,
Беларусь заняла верхнія пазіцыі рэйтынгу
і стала адным з лідэраў Усходняй Еўропы.
Гэта тычыцца «парадку і бяспекі» (33
месца ў свеце), грамадзянскага правасуддзя
(26 месца), рэгулятыўнага праваўжывання
(35 месца). Шэраг "дэмакратычных" еўрапейскіх
краінаў занялі ніжэйшыя пазіцыі.
Аднак паводле эфектыўнасці
заканадаўчага абмежавання паўнамоцтваў
ўраду, абароне асноўных правоў і
празрыстасці заканадаўства і ўладных
структур Беларусь замыкае рэйтынг і
займае адпаведна 91, 84 і 87 месцы.
Адзначым, што як афіцыйныя
СМІ, так і апазіцыйныя влікай увагі
даследванню не надаюць. Напэўна з-за
таго, што і тым, і іншым падабаецца толькі
палова з яго дадзеных.
Комментариев нет:
Отправить комментарий