Беларускія СМІ — як
апазіцыйныя, так і дзяржаўныя — схавалі
некаторыя аспекты інтэрв'ю прэзідэнта
інфармацыйнаму агенцтву.
Падобныя выступы
кіраўніка Беларусі цікавыя сваёй
непадцэнзурнасцю.
Вядома, што
папярэдняе ўзгадненне іх падачы паміж
прэзідэнцкай прэс-службай і СМІ, якое
бярэ інтэрв'ю, усёж-такі ёсць. Таму
звычайна іх публікуюць для шырокага
доступу ў выглядзе нататкі, а не ў форме
«пытанне-адказ». Так было з інтэрв'ю
брытанскай ВВС, так ёсць і зараз з
інтэрв'ю Reuters.
Гэта дазваляе замежным
журналістам хоць неяк даць аб'ектыўную
карціну таго, што адбываецца ў Беларусі,
а не проста рэтрансляваць словы кіраўніка
дзяржавы, якія не заўсёды адпавядаюць
рэчаіснасці.
Цікава адзначыць
моманты, якія абмінулі беларускія СМІ.
Журналісты задаюць розныя пытанні, у
тым ліку і нязручныя. Адказы на многія
з іх, падрыхтаваныя загадзя, не такія
цікавыя, як эмацыйная рэакцыя кіраўніка
дзяржавы.
У арыгінальным матэрыяле
Reuters гэта асобна адзначаецца некалькі
разоў.
Так, у адказ на пытанне
аб прычынах канфлікту з Захадам Лукашэнка
проста сарваўся на крык, а яго твар
наліўся крывёй.
Нэрвовую рэакцыю
выклікалі менавіта размовы пра адносіны
з еўрапейскімі краінамі. Як адзначаюць
журналісты, Лукашэнка ўпэўнены на сто
адсоткаў, што яны да яго ставяцца
несправядліва. І падкрэсліваюць, што
гэтая ўпэўнанасць выглядае абсалютга
шчырай, у дрозненне ад адказаў на іншыя
пытанні.
Яшчэ адзін прыклад.
Успамін пра акцыю шведскага рэкламнага
агенцтва таксама вывела з раўнавагі
кіраўніка Беларусі, ён ізноў сарваўся
на крык і літаральна ўскіпеў.
Аб чым гэта можа сведчыць?
Пытанне больш да псіхолага, але адзначым
па-першае, што падобная рэакцыя характэрная
толькі для канкрэтнай вузкай тэмы,
па-другое, што гэта тэма здавалася не
самай балючай для беларускага кіраўніка,
па-трэцяе, што словамі схлусіць можна,
эмоцыямі — амаль ніколі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий