2 нояб. 2012 г.

Легенда NHL з Налібокаў

Мала хто ведае, што з Налібокаў паходзіць першы ў гісторыі хакеіст НХЛ беларускага паходжання Ян (Джон) Мішук.

Будучая легенда амерыканскага хакею нарадзілася на Стаўпеччыне на свет 29 верасня 1940 году. Яго першай роднай мовай была, натуральна, беларуская.

У жніўні 1943 году Мішукоў, як і сотні іншых налібачан, вывезлі ў Нямеччыну. Адтуль, пасля вайны, яны перабраліся ў Канаду. Падлеткам пачаў граць у хакей. Свой першы сезон 1957-1958 граў за Hamilton Tiger Cubs. У 1961 Ян Мішук апрануў кашулю Edmonton Flyers (WHL). На працягу двух гадоў згуляў 124 матчы і забіў 14 шайб. У 1963 яго запрасіла да сябе каманда Detroit Red Wings – старэйшая і адна з найбольш тытулаваных каманд лігі NHL.

Чарговай прыгодай з NHL стала гульня за Philadelphia Flyers. Далей - Chicago Blackhawks, Minnesota North Stars, Michigan Stags, Baltimore Blades, Calgary Cowboys.

Пасля сыходу на пенсію Ян Мішук заняўся бізнэсам – адчыніў гандлёвую сетку крам і паспяхова займаецца ёй да сённяшняга часу.

Dzmitry Hurnievic, "Фэйсбук"

Комментариев нет:

Отправить комментарий