Каля цэнтру "Еўропа" гамельчукі збілі грамадзянаў Емену,
Іарданіі і Палестыны.
Як распавёў студэнт Гомельскага медыцынскага ўніверсітэту, грамадзянін Емену Салах Махамэд 18 лістапада разам з братам (студэнтам падрыхтоўчага аддзялення) зайшоў у цэнтр "Еўропа", дзе ўбачыў, як чацвёра мясцовых хлопцаў білі дваіх студэнтаў з Іарданіі і Палестыны.
"Яны толькі прыехалі вучыцца і яшчэ не ведаюць расійскай мовы. Мясцовыя ж крычалі на іх і білі, прычым было відавочна, што ярданец і палестынец не разумеюць, чаго ад іх хочуць і што наогул адбываецца", — адзначыў Салах.
Папрасіўшы "хуліганаў" не біць хлопцаў і пакінуць іх у спакоі, ён сам атрымаў удар у твар.

"Тады ўжо пачалі біць
і нас. Тут прыйшла ахова забаўляльнага
цэнтру і папросту выкінулі нас,
замежнікаў, за дзверы, а мясцовых
пакінулі ў забаўляльным цэнтры", —
падкрэсліў замежнік.
У мінулым годзе пасьля бойкі, якая пачалася ў тым жа цэнтры "Еўропа" і працягнулася каля забаўляльнай установы, загінуў студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, грамадзянін Турцыі 1985 году нараджэння.
Бойка здарылася на дыскатэцы. У замежнага студэнта ўзнік канфлікт з-за дзяўчыны з іншым маладым чалавекам, грамадзянінам Беларусі.

БелаПАН
Комментариев нет:
Отправить комментарий