Страшную лічбу агучылі
некалькі дзен назад.
Выходзіць, кіраўніцтва краіны ня вельмі зацікаўленае ў спыненні працэсу знікнення карэннай нацыі. Але дзе браць рабычыя рукі?
Адказ ляжыць у словах і ў палітыцы беларускага кіраўніцтва.
«Таджыкі да нас прыязджаюць, туркмены - у меншай колькасці - але таксама... У чарнобыльскую зону гатовыя ехаць і жыць там, дзе людзі не жывуць. Гэта рабочая сіла нармальная. Пажэняцца - дзеці-прыгажуны. Калі за беларуса ці рускай выйдзе замуж наша жанчына - дакладней, за таджыка або туркмена - прыгажуны! Змешванне кровей. Таму я тут нічога дрэннага не бачу», - гэта словы кіраўніка дзяржавы.
Беларусаў замяшчаюць мігрантамі з Расіі і цэнтральнай Азіі. А хутка могуць яшчэ і кітайцамі — пра гэта таксама казаў прэзідэнт.
Пры ўсей крытыцы, якая была на адрас такой дэмаграфічнай палітыкі, мала хто казаў пра галоўнае.
Змяшэнне крыві — адзін з шляхоў нараджэння новай нацыі. Так з'явіліся у свой час сучасныя руская, амерыканская, французская ды многія іншыя нацыі. І цалкам магчыма, што кіраўніцтва краіны свядома абрала такі шлях — штучная сімволіка, штучныя традыцыі, адмова ад крывіцка-літоўскіх каранеў пацвярджаюць гэтую думку. Але нельга забывацца на важны факт, які не ўлічваюць праўладныя канструктары.
У Беларусь прыязджаюць найбольш актыўныя прадстаўнікі чужых народаў, часта — з вялікімі грашыма, яшчэ часцей — на падрыхтаваную глебу ў выглядзе дыяспары і сувязяў. Беларуская нацыя сення аб'ектыўна слабая і незавершаная ў сваім фармаванні. Што адбываецца пры сутыкненні такіх розных цывілізацыяў? Узгадаем, што адбылося з фінамі пры сутыкненні з славянамі ці з персамі пры сутыкненні з арабамі — моцная маладая цывілізацыя, амаль без ужывання сілы знішчае і асімілюе старую. Прыкладаў, насамрэч, процьма.
Але ёсць над чым задумацца прыхільнікам канцэпцыі змяшэння крыві.
Гаспадары наўрад ці захочуць быць простай рабочай сілай. Нават у Еўропе імігранты гучна заяўляюць пра свае палітычныя патрабаванні. Ужо сення ў Беларусі на многіх кіруючых пасадах — іншаземцы. Заўтра іх можа стаць яшчэ больш. Задумацца аб гэтым беларускім уладам варта было б ужо зараз. Тым больш, што спыніць механічнае знішчэнне беларускай нацыі кіраўніцтву краіны сення можна вельмі проста.
З 1990 да 2010 году ў Беларусі
было зроблена 2,7 мільены абортаў. Размова
вядзецца толькі пра легальнае перапыненне
жыцця ненароджаных дзяцей. Па розных
ацэнках у гады разладдзя і няпэўнасці
першага дзесяцігоддзя незалежнасці
колькасць крымінальных абортаў складала
траціну ад агульнай лічбы. Пасля сітуацыя
крыху палепшылася. Тым не менш, маем
лічбу ў больш за 3 мільены ненароджаных
беларусаў за 20 гадоў незалежнасці.
Вядома, нічога не можа
адбывацца проста так, само сабой, асабліва
у краіне з дастаткова моцнай уладай.
Неаднойчы чыноўнікі з вышэйшага
кіраўніцтва казалі пра неабходнасць
вырашэння дэмаграфічнай праблемы. І
пры гэтым — такія лічбы.
Выходзіць, кіраўніцтва краіны ня вельмі зацікаўленае ў спыненні працэсу знікнення карэннай нацыі. Але дзе браць рабычыя рукі?
Адказ ляжыць у словах і ў палітыцы беларускага кіраўніцтва.
«Таджыкі да нас прыязджаюць, туркмены - у меншай колькасці - але таксама... У чарнобыльскую зону гатовыя ехаць і жыць там, дзе людзі не жывуць. Гэта рабочая сіла нармальная. Пажэняцца - дзеці-прыгажуны. Калі за беларуса ці рускай выйдзе замуж наша жанчына - дакладней, за таджыка або туркмена - прыгажуны! Змешванне кровей. Таму я тут нічога дрэннага не бачу», - гэта словы кіраўніка дзяржавы.
Беларусаў замяшчаюць мігрантамі з Расіі і цэнтральнай Азіі. А хутка могуць яшчэ і кітайцамі — пра гэта таксама казаў прэзідэнт.
Пры ўсей крытыцы, якая была на адрас такой дэмаграфічнай палітыкі, мала хто казаў пра галоўнае.
Змяшэнне крыві — адзін з шляхоў нараджэння новай нацыі. Так з'явіліся у свой час сучасныя руская, амерыканская, французская ды многія іншыя нацыі. І цалкам магчыма, што кіраўніцтва краіны свядома абрала такі шлях — штучная сімволіка, штучныя традыцыі, адмова ад крывіцка-літоўскіх каранеў пацвярджаюць гэтую думку. Але нельга забывацца на важны факт, які не ўлічваюць праўладныя канструктары.
У Беларусь прыязджаюць найбольш актыўныя прадстаўнікі чужых народаў, часта — з вялікімі грашыма, яшчэ часцей — на падрыхтаваную глебу ў выглядзе дыяспары і сувязяў. Беларуская нацыя сення аб'ектыўна слабая і незавершаная ў сваім фармаванні. Што адбываецца пры сутыкненні такіх розных цывілізацыяў? Узгадаем, што адбылося з фінамі пры сутыкненні з славянамі ці з персамі пры сутыкненні з арабамі — моцная маладая цывілізацыя, амаль без ужывання сілы знішчае і асімілюе старую. Прыкладаў, насамрэч, процьма.
Але ёсць над чым задумацца прыхільнікам канцэпцыі змяшэння крыві.
Гаспадары наўрад ці захочуць быць простай рабочай сілай. Нават у Еўропе імігранты гучна заяўляюць пра свае палітычныя патрабаванні. Ужо сення ў Беларусі на многіх кіруючых пасадах — іншаземцы. Заўтра іх можа стаць яшчэ больш. Задумацца аб гэтым беларускім уладам варта было б ужо зараз. Тым больш, што спыніць механічнае знішчэнне беларускай нацыі кіраўніцтву краіны сення можна вельмі проста.
Комментариев нет:
Отправить комментарий