Латвійскае навіновае агенцтва BNS агучыла звесткі пра грашовыя ашчаджэнні ў дэпутатаў латвійскага парламента ад "Нацыянальнага аб'яднання".
Паводле апублікаваных звестак, сустаршыня партыі "Ўсё для Латвіі" (гэтая партыя - ядро "Нацыянальнага аб'яднання") Райвіс Дзінтарс выплачвае крэдыт у памеры 8 тыс. еўраў і 1300 латаў (2,5 тыс. даляраў). Таксама ён даў у доўг 9 тыс. латаў (18 тыс. даляраў).
"Пасіўны актыў" іншага сустаршыні партыі - Іманта Парадніекса - 173 тыс. еўраў, якія ён даў у доўг.
Іншыя палітыкі гэтай жа палітычнай партыі таксама вызначаюцца нясквапнасцю: Эйнар Цылінскіс даў у доўг 9 тыс. латаў, Раман Наўдыньш - 24 тыс. латаў, Інэсэ Лайзанэ - 5 тыс. латаў.
Апроч таго, у сустаршыні Іманта Парадніекса ёсць запазычанасць у памеры 850 тыс. еўраў.
Аднак менавіта Парадніекс, паспяховы рыжскі бізнэсовец, - той, хто пэўны час таму зрабіўся адным з галоўных спонсараў партыі "Ўсё для Латвіі", фактычна ўзняўшы яе да цяперашняга стану, калі яе члены з'яўляюцца нават міністрамі ўраду Латвіі.
На фота: Імант Парадніекс (у цэнтры, глядзіць на Помнік Свабодзе ў вышыні) з сынамі на ўрачыстасцях 16 сакавіка 2012 года ў Рызе.

Комментариев нет:
Отправить комментарий