27 нояб. 2012 г.

Колькі ў Беларусі "Вялесавых" фірмаў

Усталяванне наваробнага ідала Перуна на Глыбоччыне падштурхнула глыбоцкага блогера падлічыць колькасць беларускіх прадпрыемстваў, у назвах якіх сустракаецца імя іншага старажытнага бога.

Блогер stoner у сваёй калонцы на сайце westki.info піша:

"Ушанаванне Вялеса не знікла. У гонар Вялеса называюць прадпрыемствы, фірмы і інш., якія маюць дачыненне да сельскай гаспадарцы, жывёлы, фінансаў і багацця, кравецтва і інш. Прытрымліваюцца канону прадпрымальнікі. Прапаную спадарству адпаведны спіс. Лідарства мае Мінск і Магілёў. Барысаў трэці, прыемна) Мяркую, спіс далёка не поўны."

Спіс сабраных блогерам назваў такі:

ООО "Трайпл-Велес" – мясныя вырабы (г. Мінск)
Велес-тур – турфірма (г. Мінск)
ЧТПУП «ВЕЛЕС-ТОРГ» - запчасткі для сельскагаспадарчай тэхнікі (г. Мінск)
ООО "Велес мебель" – вытворчасць мэблі (г. Мінск)
Велес-сервис - атэлье па рамонце адзення (г. Мінск)
ВЕЛЕСДАР ООО – гандаль с/г сыравінай і жывёламі (г. Мінск)
ЧТУП "Велес-макс" – продаж інструментаў і інш. (г. Мінск)
«ВЕЛЕС» - рыбалоўная крама на Ждановічах
"Велес Текстиль Групп" – выраб фіранак (г. Магілёў)
ВЕЛЕС-К ООО – вытворчасць коўдраў, фіранак, падушак і інш (г. Магілёў)
ООО ВЕЛЕС-АРТ – салон-крама (г. Магілёў)
Велес-АСК – мініфутбольная каманда (г. Магілёў)
ВЕЛЕССТРОЙ ООО – будаўнічая кампанія (г. Магілёў)
«Клуб любителей животных «Велес» (г. Магілёў)
ООО ВЕЛЕС-ИНТЕР – крама сэканд-хэнд (г. Барысаў)
ВЕЛЕСБУД-СЛГ ООО – будаўнічая кампанія (г. Барысаў)
ВЕЛЕСПЛЮС ЧП – вытворчасць і продаж мэблі (г. Барысаў)
“Велес” – крама па продажы фіранак, коўдраў і г.д. (г. Віцебск)
ВЕЛЕСТРАНСЛАЙН ЧТУП – арэнда аўтобусаў, пасажырскія перавозкі (г. Віцебск)
“Велес” – крама Віцебскага мясакамбіната
ЧТУП ВЕЛЕС-КОМ – прадуктовая крама (г. Полацк)
ВЕЛЕСЕВРОПЛАСТ ООО – выраб дзвярэй, вокнаў і інш (г. Ліда)
ЧТУП «Велес Групп» - транспартныя паслугі (г. Гродна)
“Велес” – ветэрынарны кабінет (г. Маладзечна)
Зона адпачынку "Велес" – Аўгустоўскі канал
«Славянский Велес» - аграпрамысловы холдынг у Беларусі
“Гліняны Вялес” – літаратурная прэмія
Лодкі "Велес"

Комментариев нет:

Отправить комментарий