Брытанскія навукоўцы
прадставілі свой варыянт чалавека
будучыні.
На іх думку, праз тысячу
гадоў людзі будуць вышэй, але іх мозг -
менш. Значна падаўжэюць пальцы і рукі.
У цэлым, знешнасць будзе прыкметна
адрознівацца ад нашых сучаснікаў.
Партрэт сканструявалі
на падставе працы шэрагу экспертаў па
анатоміі.
На думку спецыялістаў,
чалавек будзе мець рост 1,83-2,13 метра.
Такую тэндэнцыю навукоўцы тлумачаць
паляпшэннем харчавання, а таксама
развіццём медыцыны. Па словах брытанскага
даследчыка Гары Трэйнера, ужо цяпер
амерыканцы ў сярэднім на 2,54 сантыметра
вышэй, чым поўстагоддзі таму.
Кішачнік чалавека стане
больш кароткім, што дазволіць ўсмоктваць
менш тлушчу і цукру.
Такім чынам арганізм
будзе абараняцца ад набору вагі. На
думку спецыяліста, зменшыцца можа і
колькасць зубоў - мяккая ежа патрабуе
менш перажоўвання.
У той жа час, памеры
мозгу ў чалавека будучага знізяцца.
Гэта будзе абумоўлена, на думку
даследчыкаў, тым, што большую частку
працы па запамінанні і абдумванні будуць
праводзіць кампутары.
Такім чынам, вымалёўваецца
новы партрэт «чалавека будучыні», які
значна адрозніваецца ад таго, якім яго
уяўлялі навукоўцы да і пісьменнікі
фантасты раней. Гэта спажывец, які без
дапамогі кампутара ня здольны думаць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий