Будаўніцтва каскаду ГЭС даверылі замежнікам.
Як стала вядома сайту Swaiksta.by пад Віцебскам, каля вескі Руба, ужо з'явіўся лагер гастарбайтэраў, якія завезеныя з Кітаю. Менавіта яны распачалі будаўніцтва адной з праектуемых ГЭС на Дзьвіне. Усяго запланавана стварэнне 4 электрастанцый. Адпаведна, раку перакрыюць 4 плаціны - пад Віцебскам, Полацкам, Бешанковічамі і Дрысай (Верхнядзьвінскам).
Будаўніцтва як мінімум двух з іх будзе ажыццяўляць турэцкая фірма з сумніўнай рэпутацыяй Cet Insaat Muhendislik Ticaret Limited Sirketi. Некалькі года таму яе дырэктара выгналі з Казахстану за парушэнні падчас будаўнічах працаў, з-за якіх загінулі рабочыя.
Залішне казаць, што калі беларускім чыноўнікам абыякавы лес буйнейшай ракі краіны і навакольнага асяроддзя, то кітайцам і туркам - тым болей.

Комментариев нет:
Отправить комментарий