7 дек. 2012 г.

Наш горад - ядавіта-блакітная мікрасхема?

Выступаючы на форуме «Імідж Рэспублікі Беларусь: час дзейнічаць» прадстаўнік брытанскага даследчага цэнтра INSTID Наташа Гранд агучыла вынікі праграмы «Брэнд Мінска», замоўленай беларускімі ўладамі.

У працэсе працы высветлілася, што "аблічча" горада не мае канкрэтыкі, яно размытае, невыразнае, незразумелае.

Прыцягнутыя (у тым ліку праз сацыяльныя сеткі) валанцёры характарызавалі  Мінск як чысты, размераны, кансерватыўны, закрыты горад, які ніяк сябе не праявіў. Не было таксама выяўлена пэўнага архітэктурнага ці якогась іншага сімвала Мінска.

Урэшце нанятыя брэндатворцы вырашылі адштурхнуцца ад якасцяў жыхароў Мінска, якія "рацыянальныя, інфармаваныя пра падзеі ў свеце, мысляць крытычна, сучасныя і пры гэтым спакойныя, без выкліку".

Адзначалі, што "Мінск працуе як гадзіннік, у горадзе выразны рытм і пульс, усё робіцца па адладжанай сістэме".

Характар Мінска вызначаны як «сучасны, функцыянальны, ясны, рытмічны і ўраўнаважаны».

Ключавая ідэя брэнда вызначаная як "эфектыўнасць": "эфектыўнасць рашэнняў, эфектыўнасць жыцця, эфектыўнасць арганізацыі, эфектыўная інфраструктура, асабістая эфектыўнасць".

Стваральнікі брэнда прапанавалі адзіны колер і адзіную форму. Колер вызначылі як «мінскі блакіт» -  ядавіта-блакітны, не нябёсны, а штучна створанае адценне блакітнага, якое рэжа вока.


У якасці рашэння для візуальнага стылю высунулі мікрасхему - белыя палосы на тым ядавіта-блакітным фоне, якія таксама пазначаюць прамыя, шырокія і бесперашкодныя вуліцы Мінску.

У цэнтры "мінскай мікрасхемы" будзе надпіс па-англійску "Think Minsk" (Думай Мінск) або па-расійску "Минск - интересно".

Адзначым, што слоган "Думай Мінск" нагадвае высунуты менскім метадолагам Уладзімірам Мацкевічам слоган "Думай Беларусь".

Але ў Мацкевіча гэта мела культуралагічнае вымярэнне і заклікала да інтэлектуальна самастойнага спасціжэння феномену самастойнасці Беларусі.

А тут - накідваецца мадэль менчука як робата, які мысліць зададзенымі шаблонамі, па зададзеных штучных схемах.

Комментариев нет:

Отправить комментарий