Калі закранаецца тэма сепаратызму, дык кожны другі згадвае палескі рэгіён на паўднёвым захадзе краіны, які адрозніваецца сваімі гаворкамі, пераходнымі ад беларускіх да ўкраінскіх. А тым часам варта было б згадваць іншае. А, напрыклад, факт, калі памежны раён Браншчыны зусім нядаўна папрасіўся ў склад Беларусі. Або тое, што на землях цяперашняй Расіі побач з намі тамтэйшыя аматары даўніны ўсё больш цікавяцца балцкай спадчынай сваіх рэгіёнаў, што, у сваю чаргу, рана ці позна прыводзіць да пільнага погляду на Беларусь як ядра даўнейшых усходніх балтаў.
Што ж да палескага рэгіёну, дык па той бой беларуска-ўкраінскай мяжы, за Маларытай, мае свой выток вялікая рака Прыпяць. Прыпяцкія вытокі даўней, трэба думаць, сакралізаваліся, пра што сведчаць назвы вакол гэтых вытокаў: урочышчы Прускія горы, Крывічоўскае балота, вёска Галядзін (балцкая голядзь жыла пад Масквой), возера Свіцязь (іншае возера Свіцязь - пад Наваградкам). Відавочна ўключэнне гэтага месца ў шырокі кантэкст тэрыторыі на поўнач ад яе, у беларускі і шырэй - балцкі. Згадка гэтага мела б быць годным адказам тым, хто паказвае на моўныя асаблівасці Заходняга Палесся. Моўныя? Гэта пазнейшае. А першаснае - гэта нашая даўнейшая сакральная прастора, якая мае вартасць нават па-за моваю.
Тым часам з канца верасня да 19 кастрычніка (гэтая пятніца) у Менску працуе выстава маларыцкіх строяў - у Аддзеле беларускай народнай творчасці БНТУ (галоўны корпус, левая лоджыя, 2 паверх). На выставе якраз і можна дакрануцца (у тым ліку літаральна) да нашай сівай даўніны.
Комментариев нет:
Отправить комментарий