Чарговы агмень побытавага непадпарадкавання рашэнням уладаў успыхнуў у Беларусі. Гэтым разам - Светлагорск.
У Светлагорску кітайскі бок будуе экалагічна небяспечны завод цэлюлозы.
Будаўнічыя працы пачаліся, але архітэктурнага праекту дагэтуль не прадставілі (паводле яго следам павінна быць праведзеная экалагічная экспертыза).
У горад прыехалі кітайскія будаўнікі, здымаюць дамы і жывуць там дзясяткамі, спяць на двух'ярусных ложках.
Жыхары Светлагорску абураюцца, што цэтлікі ва ўніверсамах пачалі дубляваць па-кітайску - каб прыбыўшым будаўнікам было зразумела.
Супраць будаўніцтва заводу сабраныя больш за 10 тыс. подпісаў гараджанаў (усяго ў Светлагорску жыве 70 тыс. чалавек), але адказу на пасланы ў высокія інстанцыі ліст не атрымалі.
У студзені быў сход грамадскасці, на якім 99% удзельнікаў выказаліся супраць будаўніцтва заводу ў горадзе, дзе і так экалагічна шкоднай прамысловасці шмат.
Грамадскасць занепакоеная, што завод будуюць людзі з краіны, дзе экалагічная сітуацыя вельмі складаная.
Прадстаўнікі ж уладаў адказваюць, што "завод, які будзе пабудаваны, стане адным з найлепшых у свеце на сённяшні дзень".

Комментариев нет:
Отправить комментарий