6 дек. 2012 г.

Расійскамоўныя хочуць адарваць Латгалію ад Латвіі

У кіраўнікоў латвійскай партыі "За родной язык", якія былі арганізатарамі нядаўняга рэферэндуму ў Латвіі наконт надання расійскай мове статусу другой дзяржаўнай, правялі ператрусы.

Ператрусы адбыліся ў рамках крымінальнага працэсу па артыкуле "Заклік да падрыву тэрытарыяльнай цэласці". Працэс быў пачаты 7 лістапада.

9 снежня ў Дзвінску арганізоўваецца канферэнцыя, на якой будуць абмяркоўваць варыянты аўтаноміі Латгаліі, якая на сёння ў вялікай ступені расійскамоўная.

Да гэтай канферэнцыі арганізатары з шэрагу расійскамоўных збіраліся выдаць карту аўтаномнай Латгаліі.

Латгальскае пытанне выходзіць Латвіі бокам: амаль занядбаная латгальская мова прызнаецца ў Латвіі толькі рэгіянальнай, але не самастойнай. Адпаведна, і латгальцы не прызнаюцца асобным народам, бо тады ў Латвіі ўласна латышоў была б меншасць.

Таксама адзначаецца, што тэмпы натуралізацыі расійскамоўных грамадзянаў у Латвіі рэзка знізіліся. Калі раней штогоду натуралізоўваліся да 5000 чалавек, дык за гэты год такіх аказалася толькі 200. Гэта звязваюць з чуткамі, што ў Латвіі грамадзянства хутка дадуць усім неграмадзянам, да таго ж увядуць другую дзяржаўную расійскую мову.

Комментариев нет:

Отправить комментарий