У першых чыслах снежня абрабаваныя праваслаўныя бажніцы ў Бабруйску і Калінкавічах, а ў гэтыя выходныя - каталіцкую капліцу ў Менску.
З бабруйскай праваслаўнай царквы знеслі каштоўнасцяў (залатых і срэбных вырабаў) на 300 млн. рублёў і трохі грошай.
Золата і срэбра таксама скралі назаўтра з царквы ў Калінкавічах.
Бабруйская бажніца называецца царквой Божай маці "Іверскай". Паданне пра гэты абраз распавядае пра манахаў грузінскага Іверскага манастыра на грэцкай гары Афон.
Калінкавіцкая царква носіць назву Свята-Казанскай - у гонар знакамітага ў праваслаўных абраза Казанскай божай маці, які, па легендзе, з'явіўся ў татарскай Казані пасля вялікага пажару ў 16 ст.
У сваю чаргу, абрабаваная ў Менску на Каменнай горцы каталіцкая капліца носіць імя Маці божай Будслаўскай. Гэты абраз у канцы 16 ст. быў падараваны папам рымскім менскаму ваяводу Яну Пацу з нагоды таго, што ён змяніў веру - перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
З каталіцкай капліцы скралі свечку і мікрафоны.

Комментариев нет:
Отправить комментарий