Алег Фамін стаў абсалютным
чэмпіёнам свету ў класічным парашутызме
на XXXII чэмпіянаце свету ў гэтым варыянце
парашутнага спорту.
Турнір прайшоў ў Дубаі
(Аб'яднаныя Арабскія Эміраты).
Алег Фамін заняў
трэцяе месца ў дысцыпліне класічнага
парашутызму на дакладнасць прызямлення.
У індывідуальнай акрабатыцы не трапіў
у прызёры, аднак агульная сума балаў за
дзве дысцыпліны дазволіла беларусу
здабыць тытул абсалютнага чэмпіёна
свету.
Беларусы таксама прынялі
ўдзел у VI чэмпіянаце свету сярод юніёраў
у класічным парашутызме і XV чэмпіянаце
свету Міжнароднай авіяцыйнай арганізацыі
(FAІ) у купальнай парашутнай акрабатыцы
(дысцыпліна чацвёрка-ратацыя), што
паралельна праходзіла ў Дубаі ў рамках
групы спаборніцтваў першай катэгорыі
FAІ.
VI чэмпіянат свету ў
класічным парашутызме сярод юніёраў
прынёс беларускай камандзе другія месцы
ў індывідуальнай акрабатыцы і ў агульным
заліку, дзякуючы паспяховаму выступу Іллі
Пазнякова і Хрысціны Хлопінай. На
XV чэмпіянаце свету ў купальнай акрабатыцы
беларусы сталі трэцімі ў чацвёрцы-ратацыі.
Усяго беларускімі
парашутыстамі здабыта 11 узнагарод.
За ўсю гісторыю
парашутнага спорту чэмпіянаты свету
ва ўсіх ягоных варыянтах былі праведзеныя
ў адзін час і ў адным горадзе толькі
другі разам. Першыя такія спаборніцтвы
адбыліся ў 2003 годзе ў французскім Гапэ.
У Дубаі за ўзнагароды
змагаліся 1443 спартоўцы з 59 краін свету.
БелТА
Комментариев нет:
Отправить комментарий