Праз тыдзень Беларусь наведае дэлегацыя індыйскіх бізнэсоўцаў, якія будуць весці перамовы наконт будаўніцтва ў Беларусі на Дняпры трох ГЭС.
Яшчэ ў кастрычніку на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме паведамілі, што Міністэрства энергетыкі Беларусі вядзе перамовы з патэнцыйнымі інвестарамі з Турцыі, Кітаю, Чэхіі, Расіі, Польшчы і Індыі наконт будаўніцтва каскаду ГЭС на Дняпры.
Індыйская дэлегацыя мае наведаць месцы меркаваных ГЭС, сустрэцца з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады.
Гаворка ідзе пра будаўніцтва Магілёўскай, Шклоўскай і Рэчыцкай ГЭС. Агульны кошт праектаў ацэньваецца ў 90 млн даляраў.
Нагадаем, што гідраэлектрастанцыямі мяркуюць перагарадзіць таксама Дзвіну і Нёман. Усё гэта, уключна з будаўніцтвам АЭС пад Астраўцом, адбываецца ў рамках устаноўкі на імпартазамяшчэнне электраэнергіі.

Комментариев нет:
Отправить комментарий