Галандыя і Нарвегія вырашылі адмаўляць "уцекачам" з Беларусі ў прытулку і грошах.
Пасля падзей у снежні 2010 года колькасць тых, хто з'ехаў з Беларусі ў Еўропу і назваўся там палітычным уцекачом, склала 1500 чалавек.
Больш за палову з іх вырашылі асесці ў Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі і Галандыі.
Пасяляцца там большасць не збіралася, але, атрымаўшы грошы для ўцекачоў, якім адмоўлена ў прытулку і якія згодныя вярнуцца дамоў (2000 еўра), спакойна вярталася ў Беларусь.
Першай узялася за галаву Галандыя, якая год таму перастала фінансаваць такіх удаваных уцекачоў.
Беларусы перанакіраваліся на Нарвегію (там і сума "гранту на інтэграцыю" большая, 2700 еўра). Але і нарвежцы паўгады таму вырашылі перастаць быць дойнай каровай для спрытных беларусаў.
У міграцыйным агенцтве Нарвегіі падаюць такую інфармацыю: 75% спрытнюгаў у іх - беларусы з Горадні, ва ўзросце 20-30 гадоў.
Такія "калектыўныя" рашэнні па мігрантах улады краін Еўрапейскага саюза прымаюць упершыню.

Комментариев нет:
Отправить комментарий