У Менску адкрылася лабараторыя сна, якую ўзначаліла знакамітая Ірына Абельская.
Заўважана, што сферы яе навуковых інтарэсаў мяняліся ў залежнасці ад праблемаў са здароўем, якія ў той ці іншы перыяд меў Аляксандр Лукашэнка - у якога Абельская нейкі час была фаварыткай.
Калі гэта так (а інфармацыя пра стан здароўя беларускага прэзідэнта заўсёды была закрытаю), дык гэта б тлумачыла адзін дзіўны феномен, які назіраем у беларускім грамадстве ў апошні час.
Гаворка пра тое, што раптам з'явіўся цэлы шэраг асобаў, якія ўласнымі высілкамі і рэсурсамі пачалі браць на сябе цяжар фармавання глабальных светапоглядных сістэмаў, якія ў грамадстве звычайна з'яўляюцца прэрагатывай дзяржавы і яе ўстаноў.
Прыклады гэтага - саматужны гісторык, а з нядаўняга часу і "ідэолаг" Анатоль Тарас (Інстытут беларускай гісторыі і культуры), саматужны геапалітык і не менш саматужны філосаф з-пад Гомеля Ягор Чурылаў (праект Цытадэль), філосаф, які спрабуе ўсіх пашыхтаваць у палітыцы і ўжо шыхтуе ў грамадскай сферы, Уладзімір Мацкевіч (Агенцтва гуманітарных тэхналогій) і шэраг іншых.
У Беларусі - сістэма аднаго чалавека, прэзідэнта. Такі чалавек адказвае за ўсё, усё ж і кантралюе.
Але калі пачынае не кантраляваць, калі губляе кантроль, дык і пачынаюць вылазіць рознага кшталту саматужныя "стваральнікі сістэм".
Заснаванне лабараторыі самналогіі можа сведчыць прынамсі пра тое, што прэзідэнт кепска спіць, і гэта ўжо такая праблема, што вымагае прыезду ў Беларусь шэрагу сусветных знакамітасцяў.
Кепска спіць, губляе кантроль - а значыць, нейкія змены могуць быць не за гарамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий