21 нояб. 2012 г.

Уладальнік аграсядзібы ўсталяваў ідала Перуна

Выразаны з дрэва ідал усталяваны побач з камянём следавіком і ля падножжа Перуновай гары.

Уладальнік сядзібы "Поўсвіж" Васіль Шкіндзер замовіў ідала падчас мастацка-рамесніцкага фэсту ў жніўні, дзе майстры вырабілі ідала з прывезенага Шкіндзерам бервяна.

Ідал дагэтуль стаяў на падворку аграсядзібы. Цяпер жа, усадзіўшы слуп з барадатым абліччам на бетонны слуп, яго пасялілі ля старажытнага камяня.

Пра камень жыхары распавядаць паданне: у гарачы дзень, калі пад нагамі плавілася зямля і камяні, ішла жанчына з коткай і сабачкам, якія і пакінулі на камяні сляды.

Называюць нават памер жаночай нагі - 34-ы.

Сядзіба "Паўсвіж" знаходзіцца побач з азёрамі Паўсвіжскае і Доўгае. Возера Доўгае - найглыбейшае ў Беларусі, яго глыбіня складае амаль 54 метры.

Васiль Шкіндзер гаворыць: "Я хачу прылучыць народ да дасягненняў продкаў, якія, на жаль, з часам сыходзяць у нябыт. Адраджаць трэба тое, што дапамагала ўпрыгожваць цяжкое жыццё нашых дзядоў і прадзедаў. У мяне ў сядзібе ёсць свой маленькі этнаграфічны музей. Нашыя вёскі знікаюць, і калі мы гэтага не захаваем, дык застанецца пустая зямля".

Нагадаем, што напачатку гэтага месяца ў Кіеве быў спілаваны невядомымі вандаламі ідал Перуна, усталяваны ўкраінскімі неапаганамі.

А год таму з дна ракі Дрысы выцягнулі драўлянага ідала. Той, праўда, аказаўся таксама наваробным.


На фота: каля камяня-следавіка; момант выразання ідала ў жніўні; ідал, агонь ды гарбата пасля працы.




Комментариев нет:

Отправить комментарий