Былы кіраўнік расійскай
ФСБ і дэпутат Дзяржаўнай думы Мікалай
Кавалёў выказаўся супраць перагляду
гісторыі ў Беларусі.
Спробы аднавіць
гістарычную праўду пра падзеі, якія, у
прыватнасці, адбываліся ў 1939 — 1945 гадах,
ён назваў «грамадзянскай вайной паміж
гісторыкамі».
Такую думку Мікалай
Кавалёў, які ў цяперашняй Дзяржаўнай
думе з'яўляецца членам камітэту па
бяспецы и процідзеянню карупцыі, а ў
ранейшай узначальваў камітэт па справах
ветэранаў выказаў падчас відэамосту
паміж Масквой і Мінскам.
«Беларусі неаобходна
спыніць грамадзянскую вайну паміж
гісторыкамі. Яна не садзейнічае выхаванню
ў насельніцтва псіхалогіі пераможцаў,
што, у сваю чаргу, не садзейнічае
фарміраванню патрыятычных пачуццяў»,
- кажа дэпутат.
Таксама за гістарычныя
міфы, на якіх трымаецца афіцыйная
ідэалогія сучаснай Расіі, заступіўся
і дырэктар «Музею Вялікай айчыннай
вайны» у Маскве Уладзімір Забароўскі.
«Сёння вельмі часта
сустракаюцца выпадкі перадзергівання
фактаў, што ў сваю чаргу садзейнічае
адыходу ад сяброўскіх адносінаў», -
сказаў ён.
Мікалай Кавалёў дадаў,
што ён незадаваолены тым, як успрымаецца
паход Чырвонай арміі на Захад у Другую
сусьветную вайну і адзначыў, што шмат
дзе яго называюць акупацыяй.
Напрыканцы дэпутат
заклікаў увесці крымінальную адказнасць
за адмову высноваў Нюрнбергскага
трыбуналу і «вызваленчай» ролі Чырвонай
арміі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий