18 нояб. 2012 г.

NGO-шнікаў павялі на бой

У Менску прайшла канферэнцыя прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацый (NGO), на якой прынятая досыць палітызаваная праграма.

Праграма прынятая з ініцыятывы групы Ўладзіміра Мацкевіча, якая мае вагу ў асяроддзі недзяржаўных арганізацый, а таксама кантралюе істотныя ў памеры краіны фінансавыя плыні з Еўрапейскага саюза.

Тыя, хто не пагадзіўся з такой палітызацыяй няўрадавых арганізацый, сцвярджаюць, што гэтак будзе падмяняцца дзейнасць палітычных партый і няўрадавікі будуць выходзіць на палітычнае поле змагання з уладамі.

Сам Мацкевіч рады сваёй перамозе і кажа: Я распрацоўваю праграмы і стратэгіі. І ў гэтым сэнсе я лідар. І з гэтага лідарскага месца мяне немагчыма скінуць, бо мяне ніхто не выбіраў.

Гэта не першая Мацкевічава спроба выкарыстаць прадстаўнікоў той ці іншай групы грамадства дзеля рэкрутавання пад выкананне сваіх праграмаў.

Згадваецца яго кампанія па зборы добраахвотнікаў на інтэрнэт-форумах (так набіраў сабе каманду валанцэраў пад уласнае самавылучэнне кандыдатам на прэзідэнта), яго ініцыяванне стварэння партыі хрысціянаў (потым "маладыя хрысціянскія ваўкі" яго "папрасілі" адтуль).
,
выкары
Чытаць цалкамhttp ://nn.by/?c=ar&i=8380"

Комментариев нет:

Отправить комментарий