У Вільні крывуляй білі калядную калоду, моладзь была апранутая ў вопратку з выявамі беларуска-літоўскіх знакаў задыяку.
Тым часам як у Маскве 12-га чысла 12-га месяца 12-га года а 12-й гадзіне іх прэзідэнт, які ля ўлады 12 гадоў, зачытваў сваё пасланне, у Вільні той жа сімвалізм лічбаў абыгрывалі па-традыцыйнаму.
12 снежня а 12-й гадзіне і 12-й хвіліне пачалося дзейства па збіцці каляднай калоды, усталяванай у цэнтры Вільні, на Лукішкскай плошчы.
Калода была ўпрыгожаная выразанымі на ёй традыцыйнымі сімваламі, а таксама рунічнымі знакамі.
Дзействам кіраваў літоўскі Калядны дзедок з палкай-крывуляй у руках.
Ён прамовіў: "Усім абвяшчаю - ніякага канца свету не будзе. Будзе канец дрэнным думкам, кепскім справам і агулам усім, хто мысліць негатыўна. Пазітыў, радасць, доля - толькі такой сілай можаш будаваць, а не руйнаваць!"
Роўна ў 12.12 усе прысутныя пачалі гукаць: "Будзьма шчаслівыя! Мы шчаслівыя! Будзем шчаслівыя!" Пасля гэтых слоў людзі пачалі біць крывуляй ды іншымі кіямі па Калодзе.
Прапануем фатаздымкі з віленскай падзеі.

Комментариев нет:
Отправить комментарий