Кіраўніку Юдэйскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Юрыю Дорну, які знаходзіцца за кратамі з сакавіка, высунулі абвінавачванне па шэрагу крымінальных артыкулаў.
Галаве беларускіх юдэяў інкрымінуюць атрыманне хабару, ухіленне ад выплаты падаткаў, пашкоджанне дакументаў, перавышэнне службовых паўнамоцтваў і інш.
У 2005-2012 гадах, даводзіць следства, ён 10 разоў незаконна здаваў у арэнду памяшканні дамоў, што юрыдычна належаць Юдэйскаму аб’яднанню, але грошы клаў сабе ў кішэню.
Затрыманы Дорн быў, калі яму ўручалі хабар у памеры 13 тыс. даляраў.
Цікавы эпізод, які таксама высоўваецца Дорну ў якасці абвінавачвання: у 2001-2002 гадах ён разабраў і вывез у ЗША хату вядомага радуньскага рабіна Ісраэля-Меіра Пупко-Когэна.
Той рабін (ён памёр у 1933 годзе) быў адным з духоўных лідараў тагачаснага польска-літоўскага яўрэйства. Больш вядомы па мянушцы, узятай паводле назвы яго кнігі "Хафец Хаім" ("Жыццялюб").
Вядома, што Ісраэль-Меір адмаўляўся браць грошы за свае рабінскія абавязкі (жыў ён за кошт крамкі, якую трымала яго жонка).

Комментариев нет:
Отправить комментарий