Варшаўская пракуратура
ўзбудзіла следства супраць журналіста
Гжэгажа Браўна.
Вядомы польскі
кінадакументаліст падчас публічнай
прамовы заклікаў “расстраляць”
журналістаў штодзённіка “Gazeta Wyborcza” і
тэлеканалу TVN.
- Павінны кулі
свістаць, а ў нас тым часам кабарэ. Калі
не расстраляць кожнага дзясятага з іх,
то гэта значыць, што ўсё дазволена. Калі
не караць смерцю за здраду, то як тады
быць? – гэтыя словы прагучалі з вуснаў
Браўна падчас адной з дыскусійных
сустрэч правага накірунку.
Следчыя аналізуюць
запіс згаданай сустрэчы, а таксама
пачалі допыт сведкаў. Браўну пагражае
да трох гадоў турмы за публічны заклік
да гвалту.
Гжэгаж Браўн – гэта
адзін з галоўных правых інтэлектуалаў
у Польшчы. Зняў некалькі дакументальных
фільмаў пра ваеннае становішча, Войцеха
Ярузэльскага і Леха Качыньскага.
Крытыка ў бок буйных
СМІ з яго боку выкліканая тым, што на
думку Браўна, журналісты не клапоцяцца
пра будучыню польскай дзяржавы і праз
публікацыю чутак, плётак і неправеранай
інфармацыі ставяць яе пад пагрозу.
Комментариев нет:
Отправить комментарий