14 дек. 2012 г.

Кніжак беларускай дыяспары не чытаюць

Вядомы прадстаўнік беларускай дыяспары ў Польшчы гісторык Алег Латышонак наракае, колькі беларусаў у Польшчы цікавяцца беларускімі выданнямі.

У інтэрвію, дадзеным падчас Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве, Алег Латышонак сказаў:

"Сярод некалькіх дзясяткаў тысяч беларусаў, якія жывуць у Польшчы, беларускімі кнігамі цікавіцца не больш за тры сотні. Столькі ў Польшчы начытанай беларускамоўнай публікі. Больш кніг прадаць немагчыма.

Чытанне кніг – гэта вялікая бяда ў Польшчы. Ніхто нават не чытае газет. Гэта не праблема беларусаў, гэта праблема польскага грамадства, часткай якога з'яўляюцца і мясцовыя беларусы.

Людзі слухаюць радыё і глядзяць тэлебачаньне. Гэта яны цяпер трымаюць людзей, таму трэба іх выхоўваць менавіта там. Кніжка засталася для аматараў.

Сярэднестатыстычны паляк не чытае аніводнай кнігі за год. Гэта праблема польскага грамадства.

Што ж да дапамогі багатых, то я перастаў прасіць дапамогу, калі аднойчы зьвярнуўся да беластоцкага беларускага багацея з просьбай набыць нашаму таварыству дыктафон. Ён мне тады адказаў: It is not my business
".

У інтэрвію таксама распавядаецца, як у 2011 годзе вядомы дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША Вітаўт Кіпель выслаў больш як сотні беларусам Амерыкі лісты з просьбай падтрымаць выданні Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, але на зварот ніхто не адгукнуўся.

Комментариев нет:

Отправить комментарий