Ізноў, як паўтары гады таму, паўтарылася гісторыя з бойкай "не на жыццё, а на смерць" з кантралёрам з грамадскага транспарту. Колькі слоў пра сам феномен.
У траўні 2011 году, у Менску на Нямізе безбілетнік адмовіўся плаціць за праезд, быў выкліканы міліцыянер, на прыпынку безбілетнік уцёк, калі з міліцыянерам і кантралёрам простыя мінакі ўсчалі бойку.
Гэтым разам кантралёрка ў Наваполацку спрабавала аштрафаваць сям'ю з чатырох чалавек з адным малым дзіцём і адным школьнікам, якія мелі замест двух - тры праезныя квіткі.
Наваполацкую кантралёрку ў выніку адцягалі за валасы (іншы пасажыр, недатычны да канфлікту), а сям'я без стратаў сышла.
Беларускія безбілетнікі маюць сваю праўду: яны звыкліся, што ў Беларусі ўсё даецца амаль задарма, у Беларусі - "сацыяльна арыентаваная дзяржава". Тут даюць кватэры і дамкі ў аграгарадках, а праезд амаль дармовы (па мерках суседніх краін).
Дзяржава распесціла грамадзянаў, ажно найлепей яны навучыліся вымаўляць слова "дай".
Свая праўда і ў "кантралёраў" (такі абагульнены тыпаж) - павінен быць жалезны парадак, найменшае адступленне патрабуе "жэстачайшага" пакарання, нават за дробязь. Пасля пагрозы пра штраф кантралёрка павысіла градус: "На суткі сядзеце".
Сутыкненне гэтых праўдаў і прыводзіць да такіх эксцэсаў.
Бо толькі дзяржава тут вырашае, што даць за так, а за што спагнаць "жэстачайша". Правілы размытыя.
А грамадзяне ж у галовы да ўладатрымоўцаў не залезуць, не зразумеюць, дзе тыя - дадуць даброту, а дзе - "дадуць" у карак.

Комментариев нет:
Отправить комментарий