У Літве выйшла кніга Ёнаса Вайшкунаса "Чытаючы нябесныя знакі: па слядах літоўскага Задыяку".
"Літоўскім задыякам" аўтар, вядомы літоўскі даследнік этнаастраноміі і адзін з вайдзілаў "Рамувы", называе 12 знакаў, намаляваных на беларускім каўшы.
Унікальны коўш, які датуецца XVI ст., быў знойдзены ў лёхах касцёла ў Горадні і цяпер знаходзіцца ў музеі ў Раўбічах (музей, што ў памяшканні былога касцёлу, на гары пры могілках).
У кнізе Ёнас Вайшкунас параўноўвае знакі з каўша з этнаграфічнымі і фальклорнымі звесткамі.
На думку аўтара кнігі, своеасаблівы задыяк, які выяўлены на каўшы, мог сфармавацца на сутыку міжземнаморскай (грэцка-рымскай) і мясцовай балцкай традыцыі.

Комментариев нет:
Отправить комментарий