7 дек. 2012 г.

Пад Віслай знішчаныя дрыгавіцкія курганы

Знішчэнне курганоў зафіксавала падчас археалагічнага абследавання археолаг Наталля Дубіцкая.

Курганы IX–XIII стагоддзя каля  вёскі Славань, што ў Светлагорскім раёне, некалі выявіла і абследавала археолаг Наталля Дубіцкая. Курганы былі дыяметрам да 13 метраў і вышынёй да 1,5 метра.

Дубіцкая ж і выявіла падчас чарговага археалагічнага абследавання 6 снежня, што тых курганоў больш няма. Яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў яны былі.

Археолаг адзначыла: "Там не было ахоўных знакаў, але ўсё ж у мясцовай улады былі абавязкі па ахове. У кожным сельсавеце былі пашпарты помнікаў археалогіі, яны былі пастаўленыя на ўлік".

Спецыялісты аддзела культуры Светлагорскага райвыканкама толькі спасылаюцца на словы мясцовых жыхароў, якія кажуць, што курганы разбурылі пры будаўніцтве дарогі яшчэ ў 1990-я.

Паведамляецца, што дарога не праходзіць па тэрыторыі знішчаных курганоў. На іх месцы цяпер - роўнае разаранае поле і радкамі пасаджаныя дрэўцы.

Курганы знаходзіліся ў 2 км на захад ад вёскі ва ўрочышчы Гуслішча.

Мясцовасць таксама адметная тым, што недалёка працякае рэчка пад гучнай назвай Вісла.

Комментариев нет:

Отправить комментарий