13 нояб. 2012 г.

У Берасці не будзе мемарыяльнай шыльды УПА

Беларускія ўлады адмовілі львоўскаму фонду "Ўкраіна-Русь" ва ўсталяванні ў вёсцы Дзівін, што на Берасцейшчыне мемарыяльнай шыльды, прысвечанай 70-годдзю заснавання Ўкраінскай Паўстанцкай Арміі (УПА).
УПА была створаная 14 кастрычніка 1942 года - якраз на тэрыторыі Берасцейшчыны, у сяле Дзівін Кобрынскага раёну. Тады быў створаны першы вайсковы аддзел гэтага ўкраінскага падпольнага фармавання.

Тое, што УПА заснаваная на Кобрыньшчыне, - гэта адзін са слупоў, на якім трымаецца і будзе трымацца беларуска-ўкраінскае хаўрусаванне.

Комментариев нет:

Отправить комментарий