Археалагічныя даследаванні ў Крэўскім замку прынеслі навіну: даследуючы роспіс на сценах Кейстутавай, або Княскай вежы, знайшлі сляды "егіпецкай сіняй" фарбы. Загадка палягае ў тым, што, вынайдзеная ў Старажытным Егіпце, гэтая фарба шырока выкарыстоўвалася ў антычнасці, потым у Сярэднявеччы сакрэт яе вырабу быў страчаны і адноўлены толькі ў рэнэсансавыя часы.
Крэўскі ж сценапіс адносіцца да XIV ст., г.зн. да часоў, калі, як мяркуюць, гэтая фарба не выраблялася і не ўжывалася. Гісторык Алег Дзярновіч, які агучыў навіну, выказаў думку: "Можна меркаваць, што фрэскі ў Крэве стварылі ганзейскія майстры, запрошаных яшчэ бацькам Альгерда, князем Гедымінам. Магчыма, сакрэт насычанай сіняй фарбы, якая ўзыходзіла да «егіпецкай сіняй», захоўваўся сярод ганзейскіх майстроў. Праз іх жа гэтая фарба і трапіла ў Крэва". (На фота: фарба ў ніжнім куце аскепка.)
Комментариев нет:
Отправить комментарий