Александрыя Егіпецкая,
адна са сталіцаў дзяржавы, створанай
заваёўнікам Персідскага царства, была
пабудавана з улікам размяшчэння зорак.
31 окт. 2012 г.
25 окт. 2012 г.
Бульбаш-хол і брэсцкая лесапілка

Будаўніцтва парушае вызначаныя межы ахоўнай зоны вакол Курапатаў, таксама найболей абурэння выклікае будучая прысутнасць такой установы ля такога жалобнага месца.
23 окт. 2012 г.
Антычная фарба ў Крэўскім замку

Крэўскі ж сценапіс адносіцца да XIV ст., г.зн. да часоў, калі, як мяркуюць, гэтая фарба не выраблялася і не ўжывалася. Гісторык Алег Дзярновіч, які агучыў навіну, выказаў думку: "Можна меркаваць, што фрэскі ў Крэве стварылі ганзейскія майстры, запрошаных яшчэ бацькам Альгерда, князем Гедымінам. Магчыма, сакрэт насычанай сіняй фарбы, якая ўзыходзіла да «егіпецкай сіняй», захоўваўся сярод ганзейскіх майстроў. Праз іх жа гэтая фарба і трапіла ў Крэва". (На фота: фарба ў ніжнім куце аскепка.)
19 окт. 2012 г.
Крывіс Літвы альбо Крыве з Крывіі?
19 кастрычніка 2002 года, дзесяць гадоў таму, у цэнтры Вільні, на гары Гедымінавай магілы (гэта далей углыбкі ў Парк гор ад знакамітай гары Гедыміна з вежай) быў праведзены публічны абрад, на якім кіраўніка літоўскай "Рамувы" Ёнаса Трынкунаса ўрачыста высвецілі на Крывіса Літвы. Сёння ў Коўне адбыліся грамадскія ўрачыстасці з нагоды гэтага дня.
(На фота: падчас высвячэння Ёнасу Трынкунасу ўручае фібулу Альгімантас Індрунас, на той час - найстарэйшы член Сейму Літвы, адзін з чатырох парламентарыяў, што тады выступілі з адозвай, у якой заклікалі прызнаць літоўскае паганства традыцыйнай рэлігіяй у Літве).
18 окт. 2012 г.
Дзве Крывіі

Убаку пакінем разгляд значнасці гэтай падзеі для грамадска-культурнага ландшафту краіны, яе ўплывы на бліжэйшую будучыню і матывацыі з'яўлення кнігі менавіта сёння. Крыху паглыбімся ў феномен гэтай Властавай кнігі, бо тут ёсць што сказаць дагэтуль не сказанага.
17 окт. 2012 г.
"Выклічам сілы падзем'я разам!"
Не будзем прыводзіць нейкія міфалагічныя звесткі, хоць яны і вельмі цікавыя, і высновы з глыбакадумным выглядам рабіць таксама не будзем. Адзначым тэндэнцыю.
16 окт. 2012 г.
Шатландыя і палескі сепаратызм
15 окт. 2012 г.
Духоўная вайна: Русь або Балтыя
Кіраўнік расійскіх праваслаўных маскоўскі патрыярх Кірыл, наведваючы 14.Х Менск, выказаўся:
"Намаганні [праваслаўнай] Царквы накіраваныя на захаванне духоўнай культурнай прасторы той самай гістарычнай святой Русі".
Спробы ўключэння Беларусі ў рускую "духоўную прастору" відавочна супернічаюць з іншым меркаваннем, што сыходзіць з боку Літвы ды Латвіі. Дзеячы этна-рэлігійнага руху прыбалтыйскіх краін усё гучней выказваюцца за тое, што Беларусь якраз мае быць уключаная ў "духоўную культурную прастору", што супадала б з даўнейшай прасторай старажытных балтаў, тэрыторыя якіх даходзіла на ўсходзе да Масквы, на паўночным усходзе - сягала за Волгу.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)